Літаратурна-дакументальная выстаўка “Крывёю сэрца” з фондаў установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі, адкрылася ў Доме-музеі Адама Міцкевіча.
Выстаўка атрымала сваю назву ад аднайменнага зборніка вершаў беларускіх паэтаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Паэтычныя радкі гэтых творцаў суправаджаюць кожную старонку экспазіцыі.
Са зброяй у руках на розных накірунках франтоў уздельнічалі ў баях Змітрок Астапенка, Анатоль Вялюгін, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Паўлюк Прануза, Зінаіда Бандарына, Мікола Сурначоў, Іван Шамякін, Аркадзь Куляшоў, Янка Брыль і інш.
Запрашаем наведаць выстаўку!